23 кастрычніка 2025 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць шанаваць законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучыню сваёй краіны”.
На першым этапе праекта вучні актуалізавалі веды аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Усебеларускім народным сходзе, аб галінах дзяржаўнай улады, дзяржаўных узнагародах і прэміях.
Далей у другім кроку запрошаны госць, дырэктар установы адукацыі Зялёнка Валянціна Вячаславаўна звярнула ўвагу на адказнасць кожнага за будучыню сваёй краіны, заклікала прымаць актыўны ўдзел у жыцці школы і раёна. Педагог прывяла шмат бясспрэчных фактаў, што кожны чалавек, які працуе на карысць Беларусі, варты павагі і датычны да яе будучыні.
У ходзе рэалізацыі кроку 3 "Мы дзейнічаем" класны кіраўнік 10 класа Жалезная Вольга Рыгораўна падвяла вынікі, акцэнтаваўшы ўвагу навучэнцаў на тым, што лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас. Таксама вучням нагадалі аб важнасці быць прыкладам для вучняў пачатковага і сярэдняга звяна, старанна вучыцца, шанаваць і выконваць законы сваёй краіны, памятаць гісторыю сваёй дзяржавы, рабіць усё магчымае, што ад іх залежыць, для развіцця і працвітання роднай Беларусі.
