Архив новостей

12.10.2025

Дзень здароўя

  У рамках шостага школьнага дня, 11 кастрычніка, у нашай установе прайшоў Дзень здароўя. Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі гульні, у якой каманды дэманстравалі выдатныя веды ў галіне правільнага харчавання, захавання рэжыму дня, занятках фізічнай культурай. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку "Час быць здаровым". Занятак накіраваны на паглыбленне ведаў падлеткаў пра здароўе і здаровы лад жыцця.

   Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у раённым турніры па шашках, які прайшоў у РЦДЮТ. Па выніках турніру сярод дзяўчынак Макарэвіч Лізавета заняла 3 месца, Занька Эрык стаў другім сярод хлопчыкаў. Інтэлектуальная каманда "Эрудыт" 5-7 класаў прыняла ўдзел у раённым турніры "Што? Дзе? Калі?". Рабяты прадэманстравалі выдатныя веды і логіку. і сталі пераможцамі гульні. Хоміч Марыя і Сяргейчык Вікторыя сталі ўдзельнікамі паседжання піянерскага актыву, якое прайшло таксама ў РЦДЮТ.

Разделы сайта