2 кастрычніка ў Гарадскім доме культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных педагогаў раёна прысутнічаюць і нашы настаўнікі. Настаўніца біялогіі Мядзведская І.І. узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Гайдукевіч А.А. уручана грамата аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама. Дырэктар школы Зялёнка В.В. занесена на Дошку гонару сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна.
