Архив новостей

17.05.2026

Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

   У рамках шостага школьнага дня 16 мая ў нашай установе адбыўся Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання. Вучні 4 класа даказалі, што ўмеюць працаваць дружна і эфектыўна. У рамках традыцыйнага "Працоўнага дэсанту" рабяты навялі парадак у навучальным кабінеце.

  Для самых малодшых вучняў субота ператварылася ў займальную гульню. Рабяты з пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Калейдаскоп прафесій». Яны разгадвалі загадкі, прымяралі на сябе ролі лекараў, ратавальнікаў і будаўнікоў.

   Дзевяцікласнікі наведалі ўрок духоўнасці "Жанчына ў лёсе сям'і " з удзелам настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэя Сергія і матушкі Лізаветы. Мерапрыемства прайшло на базе Люсінскай сельскай бібліятэкі.

   У лік фіналістаў раённага конкурсу "Мары! Аб'ядноўвай! Стварай! Твары!" ўвайшлі выхаванцы з аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" (намінацыя "Тэатральная творчасць") і вучаніца 11 класа Амельяновіч Паліна (намінацыя "Вакальная творчасць. Салісты").

Разделы сайта