18 красавіка у рамках школьнай суботы ў нашай установе прайшоў Дзень прафарыентацыі і працоўнага навучання.
Для вучняў 2-4 класаў быў арганізаваны мультпарад "Кірмаш прафесій". Мерапрыемства прайшло з мэтай фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб свеце прафесій праз анімацыйныя вобразы, гульні і актыўны ўдзел.
Пяцікласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні "Падарожжа ў краіну прафесій". Асноўная мэта заняткаў: у гульнявой форме пазнаёміць удзельнікаў з разнастайнасцю сучаснага рынку працы.
Вучні 9 класа наведалі ўрок-знаёмства "Шчаслівы лёс усё ж такі мне выпаў", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага, які правяла работнік сельскай бібліятэкі Шэмет В. П.
Працоўны і вучнёўскі калектыў нашай установы прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі наведзены парадак на тэрыторыі ўстановы, ля помніка землякам, на брацкай магіле воінаў.

