Архив новостей

01.03.2026

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

   У рамках школьнай суботы 28 лютага ў нашай установе прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. З мэтай павышэння ролі сям'і ў жыцці грамадства і выхавання любові і павагі да бацькоў, гонару за сваю сям'ю для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны занятак "Мой дом. Мая сям'я". Для бацькоў вучняў 9 класа адбылася кансультацыя "Як дапамагчы падлетку ў выбары прафесіі". Класны кіраўнік Сіроткіна А.Р. пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі выбару ўстановы адукацыі, грунтуючыся на здольнасцях дзіцяці, магчымасцях і запатрабаванасці прафесіі.

Разделы сайта