Архив новостей

22.02.2026

У суботу

   22 лютага, у рамках шостага школьнага дня, педагог сацыяльны Занька А.А. правяла для вучняў вусны часопіс "На шляху да прафесіі". Дзеці пашыралі веды аб прэстыжных прафесіях, небяспечных, рэдкіх. З вялікім задавальненнем яны ўдзельнічалі ў конкурсах «Загадкі» , «Аўкцыён прафесій», разгадвалі крыжаванкі, складалі прыказкі. Юныя эколагі пазнавалі галінкі зімовых дрэў і кустоў па вонкавым выглядзе і паху. Казалі пра значэнне лістапада для раслін, якая магчымасць перанесці марозную зіму. Паставілі галінкі ў ваду. Праверым, ці гатовыя расліны да вясны! Суботняе мерапрыемства "Гаворым па-беларуску" у 6 класе было прысвечана Дню роднай мовы. Было цяжкавата, але цікава. Патрабавалася веданне беларускага алфавіта, лексічнага значэння слова, мець запас беларускіх слоў, ведаць беларускую песню. 21 лютага ў рамках Дня адчыненых дзвярэй дзевяцікласнікі наведалі Ганцавіцкі сельскагаспадарчы каледж. Даведаліся аб правілах паступлення, умовах навучання і прафесіях, якія можна тут набыць.

Разделы сайта