У рамках шостага школьнага дня 7 лютага ў нашай установе прайшоў Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне "Я беларус - я ганаруся ...". Піянеры ўстановы сталі ўдзельнікамі занятку Школы эфектыўнага лідэрства. Галоўнай тэмай дня сталі актуальныя праекты БРПА. Педагог-сацыяльны Занька А.А. правяла кансультацыю "Культура зносін". Вучні засвоілі правілы ветлівасці і этыкету. А таксама змаглі зразумець, што авалоданне культурай зносін робіць жыццё чалавека ярчэй, цікавей, дае магчымасць набыць новых сяброў.
