Суботнія мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта
20.03.2022
У суботу, 19 сакавіка, прайшлі мерапрыемствы ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта. Дзелавую гульню “Па сцежцы супрацоўніцтва” правяла класны кіраўнік 5 класа Сіроткіна А.Р., якая прапанавала бацькам праблемныя сітуацыя ў зносінах з дзецьмі і шляхі іх рашэння. Класны кіраўнік 8 класа Наумік М.І. запрасіла бацькоў на занятак-анкетаванне “Стылі і метады выхавання ў сям’і”. На занятку бацькі змаглі даведацца, які стыль выхавання назіраецца ў іх сям’і і пазнаёміліся з новымі метадамі ў выхаванні дзяцей.
Згодна плана мерапрыемстваў шостага школьнага дня ва ўстанове прайшлі: грамадска-карысная праца, пад час якой вучні рамантавалі наглядныя дапаможнікі, і заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”, факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская”, прадметныя кансультацыі па англійскай мове, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Цімур”.
Члены клуба “Цімур” і удзельнікі гуртка “Патрыёт” правялі сумесна пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К. мітынг “Рэха Хатыні…”, прысвечаны хатынскай трагедыі. Мітынг прайшоў каля абеліска ў цэнтры вёскі, дзе захаронены аднавяскоўцы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання і вершамі.
Нашы вучні прынялі ўдзел і ў раённых мерапрыемстах. Каманда “Эрудыт” у складзе вучняў 5-7 класаў у раённым інтэлектуальным турніры, што прайшоў у РЦДЮТ, заняла 1-е месца. Валейбалісты нашай установы спаборнічалі ў адборачным турніры раённай спартакіяды школьнікаў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці