Творчая і карысная субота
06.03.2022
Дзень творчых спраў прайшоў ва ўстанове 5 сакавіка. У рамках шостага школьнага дня прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. Класны кіраўнік 3 класа Дзічка Л.С. з вучнямі пачатковых класаў пад час КТС “Падарунак для матулі” падрыхтавалі сваімі рукамі падарункі да дня 8 сакавіка. Класны кіраўнік 6 класа Жалезная В.Р. запрасіла вучняў 5-6 класаў на КТС “Паштоўка для матулі”, дзе прапанавала вучням падрыхтаваць віншавальныя паштоўкі сваім матулям, бабулям, сястрычкам да Дня жанчын. Педагог-арганізатар Богдан В.У. разам з актывам п/а ГА “БРПА” арганізавалі акцыю “Са святам 8 сакавіка!”. У выніку акцыі у фае 2-га паверха з’явілася святочная фотазона, прысвечаная Міжнароднаму Дню жанчын.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па матэматыцы для вучняў 6-8 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам, пасяджэнне піянерскага клуба “Прэс-цэнтр”, грамадска-карысная праца, пад час якой прайшла акцыя “Падарунак для матулі”.
Цікавы, пазнавальны і павучальны занятак прайшоў для ўдзельнікаў гуртка “Патрыёт” па тэме “У вайны не жаночы твар”. Пад час занятку абмеркоўвалася тэма ўдзелу жанчын у Вялікай Айчыннай вайне. Вучні даведаліся аб кнігах, творах і мастацкіх фільмах у якіх апісваюцца і раскрываюцца гераічныя подзвігі жанчын у час вайны. Дзеці былі ўражаны колькасцю жанчын разведчыц, кулямётчыц, снайпераў, лётчыкаў і працаўніц тылу. Правялі экскурс па кнізе “Памяць” па старонках, дзе ўпамянуты імёны мясцовых падпольшчыкаў.
У рамках праекта “Зялёная школа” вучні назіралі за галінкамі зімовых дрэў, сачылі за распусканнем пупышак, якія былі пастаўлены ў ваду ў мінулую суботу. Прыйшлі да высновы, што можна атрымаць кветкі чаромхі ўжо праз тыдзень.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці