Дзень здароўя: карысна і цікава
13.02.2022
Мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя прайшлі ва ўстанове ў суботу, 12 лютага. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. для вучняў 8-9 класаў правяла відэалекторый “Уплыў наркотыкаў на здароўе чалавека”. Класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У. запрасіла вучняў пачатковых класаў на гульню-віктарыну «Любімыя прадукты: карысна ці шкодна”. Пад час віктарыны дзеці адгадвалі назвы прадуктаў па іх апісанні, а пасля кожны змог паласавацца карыснай на вітаміны садавінай. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жалезны У.А. арганізаваў спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод хлопчыкаў 7-9 класаў.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па беларускай мове для вучняў 6, 8 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца, пад час якой вучні 6 класа змайстравалі скрынку да дня закаханых. Заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Забаўнік”.
Удзельні гуртка “Патрыёт” пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К. падрыхтавалі экспазіцыю “Афганскі сшытак”, прысвечаную афганскай вайне і яе ўддзельнікам.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці