Субота з бацькамі
19.12.2021
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта ў суботу, 18 снежня, прайшлі наступныя мерапрыемствы: кансультацыя “Тыпы і асаблівасці сучаснай сям’і”, гутарка-разважанне “Усё пачынаецца з дзяцінства”, бацькоўская гасцёўня “Сустрэча на Раство”. Педагог-псіхолаг Кот Н.В. пазнаёміла бацькоў з тыпамі сучасных сямей, асаблівасцямі выхавання дзяцей у сучасных сем’ях. Класны кіраўнік Савончык У.А. запрасіў на гутарку-разважанне “Усё пачынаецца з дзяцінства” бацькоў і дзяцей, якія дзяліліся ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, яго ролі ў будучым жыцці чалавека. Святочна і па-хатняму прайшла сустрэча на Расство, якую правялі класныя кіраўнікі 10 і 11 класаў Антыкала Н.А. і Стрыжыч А.К.
Згодга плана мерапрыемстваў шостага школьнага дня ва ўстанове прайшлі грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”, факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская”, прадметныя кансультацыі па інфарматыцы, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Цімур”.
Урачыстае мерапрыемства праведзена піянерскай дружынай “Неспакойныя сэрцы” па прыёму у рады ГА “БРПА” “Мы – піянеры!”.
Каманда “Эрудыт” у складзе вучняў 7 і 9 класаў прыняла ўдзел у раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод каманд-юніёраў (10-11 класы).
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці