Дзень без аўтамабіля
22.09.2021
Ва ўстанове 22 верасня прайшла квэст-гульня «Разам за чыстае паветра» і інфармацыйная акцыя «Сусветны дзень без аўтамабіля». Члены МІГ і актыў п/а ГА «БРПА» распаўсюдзілі сярод вадзіцеляў інфармацыйныя буклеты «Дзень без аўто». Праведзеныя мерапрыемствы нагадалі вучням і настаўнікам пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе і падштурхнулі людзей да выкарыстання альтэрнатыўных спосабаў перамяшчэння (грамадскі транспарт, веласіпеды, электрамабілі і інш.).
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці