ШАГ: “Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне”
19.12.2024
19 снежня 2024 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне”.
На першым этапе класны кіраўнік 10 класа Амбражук Людміла Мікалаеўна правяла з навучэнцамі інтэрактыўную віктарыну «Мы даведаемся» з мэтай актуалізацыі ведаў аб прафесійнам самавызначэнні, асновах прафесійнага выбару.
У цэнтры дыялогу стала прафесійнае самавызначэнне, прафесійная арыентацыя, аснова выбару прафесіі, актыўная грамадзянская пазіцыя. Пад час мерапрыемству вучні праглядзелі і абмеркавалі інфармацыйныя ролікі.
Запрошаным госцем мерапрыемства стала Курылік Алена Аляксандраўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці. Алена Аляксандраўна расказала аб навучанні ў школе і шляху да сваёй мары – паступленні ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Акцэнт педагог ставіла на ўпартай працы над сабой, пераадольванні цяжкасцей і мэтанакіраванай падрыхтоўцы да экзаменаў. Таксама Алена Аляксандраўна расказала аб тым, як адданасць сваёй прафесіі, любоў да дзяцей, павага да калег дапамагае кожны дзень рухацца наперад. Вучні задавалі пытанні і атрымлівалі адказы аб прафесійным станаўленні, перспектывах прафесіі “настаўнік” і тых пазітыўных момантах настаўніцкага жыцця.
Людміла Мікалаеўна падвяла вынікі, адзначыла, што адказнасць, мэтанакіраванасць і высокая самааданасць могуць стаць выдатным падмуркам да паспяховай працоўнай дзейнасці.