Бацькоўскі сход: партнёрства ў выхаванні дзяцей
18.05.2017
18 мая адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Школа і сям'я - партнёры ў выхаванні дзіцяці". Напачатку выступіла дырэктар установы Зялёнка В.В., якая пазнаёміла прысутных з вынікамі навучальнага года: дасягненнямі вучняў у вучобе, творчасці і спорце, з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Антыкала Н.А. паведаміла бацькам аб арганізацыі летняй занятасці дзяцей: рабоце аздараўленчых лагераў, рознаўзроставага і валанцёрскага атрадаў, летняй працоўнай практыкі, другаснай занятасці.
Педагог сацыяльны Рылка А.Ю. заасяродзіла ўвагу на бяспечных паводзінах дзяцей летам на вуліцы, у цёмны час сутак, на вадаёмах. Нагадала бацькам аб іх асабістай адказнасці за бяспеку сваіх дзяцей.
Запрошаныя на сход участковая медсястра Люсінскай ААП Крупеніч В.А. расказала пра летнія інфекцыйныя захворванні, а ўчастковы інспектар Ганцавіцкага РАУС Жалезны А.А. паведаміў аб узмацненні кантролю над дзецьмі пад час канікул, аб сістэме штрафаў за адміністратыўныя правапарушэнні.
У гэты ж вечар прайшлі бацькоўскія сходы ў выпускных класах, на якіх вялася размова аб арганізацыі выпускных экзаменаў.
"Цудоўны свет дзяцінства" - пад такой назваў чакала бацькоў і ўсіх прысутных на сходзе канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел нашы вучні.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці