Калі душа з душою размаўляе
09.11.2018
Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой дапамагае ў выхаванні духоўных і маральных якасцей у вучняў, што станоўча сказваецца на фарміраванні яго асобы. Таму так важна і неабходна запрашаць прадстаўнікоў БПЦ ва ўстанову адукацыі. Вось і 9 лістапада класны кіраўнік 8 класа Стрыжыч А.К. падрыхтавала і правяла ўрок маралі для вучняў 5-11 класаў “Калі душа з душою размаўляе…” з запрашэннем настаяцеля храма Пакрова Прысвятой Багародзіцы айца А.А. Вярэніча.
Пад час урока вялася размова аб душы чалавека, людской дабрыні, малітве. Вучнямі былі падрыхтаваны казка “Адкуль бярэцца дабрыня?”, вершы “Малітва” і “Да канца”.
А айцец Анатолій у сваім выступленні падрабязна спыніўся на 5 запаведзі, закрануў пытанні аб паслухмянасці дзяцей бацькам і настаўнікам. Напрыканцы ўрока ўсе вучні атрымалі салодкі падарунак ад айца Анатолія.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці