Літаратурнае свята
04.11.2017
3 лістапада на базе ўстановы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, “Пясняр, гучыць тваё слова!”, арганізатарам якога стала ЦРБ імя Праскурава. Гасцей мерапрыемства сустрэлі каля памятнага знака, дзе знаходзіўся будынак старой школы. Госці наведалі музей Якуба Коласа, а далей мерапрыемства прадоўжылася ў актавай зале нашай установы. На сцэне выступалі старшыня раённага выканаўнача камітэту Бялоў Уладзімір Уладзіміравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма Здрок Надзея Уладзіміраўна, грамадскі дзеяч Свірыд Аляксандр Уладзіміравіч, галоўны рэдактар раённай газеты “Савецкае Палессе” Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч. Гучалі песні ў выкананні народнага аматарскага аб’яднання «Талака» гарадскога Дома культуры, аматарскага фальклорнага гурта “Дубравушка” аг.Люсіна, выхаванцаў і педагога ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ”. На сцэне выступілі пераможцы раённага конкурса “Нас слова паэта да творчасці кліча…” Не засталася наша школа без падарунка: старшыня райвыканкама Бялоў У.У. уручыў сертыфікат дырэктару ўстановы Зялёнка В.В. для набыцця тэлевізара.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці