Спартыўная субота
09.09.2017
9 верасня ва ўстанове прайшоў першы День здароўя ў гэтым навучальным годзе. Гэта субота сабрала шмат вучняў не толькі на спаборніцтвы па шашках, футболе і валейболе, але і на выхаваўчыя мерапрыемствы класных кіраўнікоў і кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах: інтэлектуальны турнір “У здаровым целе – здаровы дух” , час зносін “Я выбіраю здаровы лад жыцця”, гульня-падарожжа “У краіне Здаравейск”.
Каманда ўстановы ў складзе 6 вучняў у гэты дзень прыняла ўдзел у спаборніцвах па турызму “Пасябруй з турызмам”, дзе атрымала дыплом 2 ступені ў конкурсе па тэхніцы пешаходнага турызму.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці