Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Нашы навіны

14.05.2024
Шестой день: "Наведём порядок вместе"

чытаць...

12.05.2024
Суббота: день здоровья

чытаць...

10.05.2024
"Зарница"

чытаць...

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Інтэлектуальны клуб "Эрудыт"

Кіраўнік Занька Аляксандр Іванавіч
Час  і месца заняткаў панядзелак, 14.20-15.05
к.20               

Мэта работы клуба:

усебаковае гарманічнае развіццё сацыяльна-актыўнай асобы з улікам яе асаблівасцей, раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей шляхам уключэння іх у розныя віды дзейнасці, вынікам якіх з'яўляюцца павышэнне эрудыцыі, развіццё логікі і уяўлення

Задачы:

  • развіццё кругагляду дзяцей; дапаўненне і паглыбленне ведаў, атрыманых на ўроках; падтрыманне міжпрадметных сувязей
  • стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага росту дзяцей; развіццё ўвагі, мовы, мыслення; развіццё ўменняў узаемадзейнічаць у групе
  • выхаванне патрэбы ў самаадукацыі; павышэнне агульнакультурнага ўзроўню; пабуджэнне інтарэса да інтэлектуальных відаў дзейнасці; выхаванне культуры паводзін у калектыве

  Выхаванцам прадастаўлены ў карыстанне камп'ютарны клас з наяўнасцю ў ім сучаснага абсталявання. Вучні на занятках вывучаюць гісторыю інтэлектуальнага руху ў свеце,  тэарэтычны матэрыял па арганізацыі і правядзенні інтэлектуальных спаборніцтваў. Асноўны час адводзіцца для правядзення інтэлектуальных турніраў, пры гэтым выкарыстоўваюцца разнастайныя інтэрактыўныя формы, у аснову якіх пакладзены тэлевізійныя перадачы, вядомыя яшчэ з мінулага стагоддзя, такія як: "Што? Дзе? Калі?", "Свая гульня", "Шчаслівы выпадак", "Слабое звяно", а таксама перадачы, якія атрымалі папулярнасць у апошні час на Беларусі, сярод іх - "Я ведаю", "На вылёт", "Адзін супраць усіх", "Вежа". Акрамя планавых заняткаў рабяты прымаюць актыўны ўдзел у інтэлектуальных турнірах, якія арганізуюцца на базе інтэлектуальнага клуба "Шанец" РЦДЮТ г. Ганцавічы, і ва ўсіх узроставых групах дасягаюць добрых вынікаў. Члены гуртка становяцца ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх турніраў. Так, у сезоне 2018/2019 гг каманда юніёраў выступіла ў фінале рэспубліканскага кубка "Вясна-2019", які прайшоў у Мінску; у сезоне 2020/2021 гг каманда ювеналаў прадстаўляла наш раён у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнскай моладзі. Члены клуба з задавальненнем гуляюць з камандамі педагогаў, бацькоў. Так, у мінулым навучальным годзе цікава і змястоўна прайшла гульня паміж зборнымі камандамі дзяцей і бацькоў у межах раённага семінара намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце. У лістападзе 2018 г у нашай школе прайшла міжнародная сустрэча з удзелам гасцей з Рэспублікі Малдова.

         

  У сезоне 2022/2023 гг. каманды інтэлектуальнага клуба "Эрудыт" у трох узроставых групах ("Дзеці" - 5-7 класы, "Ювеналы" - 8-9 класы, "Юніёры" - 10-11 класы) на раённых турнірах заваявалі 18 прызавых месцаў, у тым ліку дзевяць - першых, чатыры - другіх, пяць - трэціх. Па выніках усіх гульняў (уключаючы і каманду дзяцей 3-4 класаў) наша ўстанова падзяліла 1-е месца разам з гімназіяй г. Ганцавічы. Каманда старшакласнікаў прадстаўляла раён на ІІІ этапе чэмпіяната Беларусі па інтэлектуальных гульнях. Выдатных поспехаў дабілася каманда 8-10 класаў у рамках спартыўна-мастацкага фестывалю "Вытокі. Шлях да Алімпу", якая стала пераможцай раённага этапу квест-гульні і паказала трэці вынік на абласным этапе ў г.Баранавічы. Запамінальнай стала гульня "Што? Дзе? Калі?", праведзеная да Дня сям'і разам з бацькамі. У нашай школе быў арганізаваны і праведзены на высокім узроўні раённы турнір з удзелам сямі ўстаноў адукацыі.

  У конкурсах "Інтэлектуал" - індывідуальных інтэлектуальных спаборніцтваў для вучняў 4-10 класаў удзельнікамі ад нашай установы заваяваны адно першае і адно другое месцы.

СЕЗОН 2023-2024 гг


Каманда ювеналаў (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна) - пераможца раённага турніру 16 верасня 2023 г


Каманда юніёраў (10-11 кл, капітан Занька Аляксандр) - прызёр раённага турніру (2-е месца) 30 верасня 2023 г


Каманда ювеналаў (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна) - пераможца раённага турніру 14 кастрычніка 2023 г


Каманды ювеналаў (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна) і юніёраў (10-11 класы, капітан Занька Аляксандр) - прызёры (2-я месцы) раённага этапу міжнароднага турніру "Оскар-2023" 21 кастрычніка 2023 г



Каманды ювеналаў (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна) - 2-е месца і юніёраў (10-11 класы, капітан Занька Аляксандр) - 3-е месца Ў Ганцавіцкім раёне абласнога сінхроннага турніру 27 кастрычніка 2023 г


Каманда дзяцей (7 кл, капітан Дзямідчык Юлія) - прызёр (2-е месца) раённага этапа міжнароднага асінхроннага турніру "Ластаўка" 12 лістапада 2023 г


Каманда юніёраў (9-11 кл, капітан Занька Аляксандр) - прызёр раённага этапа турніру "Шпага Суворава" (3-е месца) 9 снежня 2023 г


Каманда "Эрудыт" (6-7 кл, капітан Дзямідчык Юлія) - пераможца раённага турніру 16 снежня 2023 г


Каманда "Эрудыт" (8-9 кл, капітан Дзямідчык Станіслаў) - пераможца раённага турніру 13 студзеня 2024 г


Каманды "Эрудыт" (10-11 кл, капітан Занька Аляксандр - 11-е месца), "Эрудыт" (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна - 8-е месца) - удзельнікі ІІІ этапа Рэспубліканскага чэмпіяната па інтэлектуальных гульнях
г.Баранавічы, 21 студзеня 2024 г


Каманда "Эрудыт" (7 кл, капітан Дзямідчык Юлія) - прызёр раённага турніру (3-е месца) 24 лютага 2024 г

Каманда "Эрудыт" (8-9 кл, капітан Дзямідчык Станіслаў) - прызёр раённага турніру (2-е месца) 2 сакавіка 2024 г


Каманда "Эрудыт" (9-10 кл, капітан Занька Эдуард) - прызёр раённага турніру (2-е месца) 9 сакавіка 2024 г


Каманда "Эрудыт" (5-7 кл, капітан Дзямідчык Юлія) - пераможца раённага турніру 23 сакавіка 2024 г


Каманда "Эрудыт" (8-9 кл, капітан Амельяновіч Паліна) - прызёр раённага турніру (2-е месца). 6 красавіка 2024 г


Каманда "Эрудыт" (9-10 кл, капітан Занька Эдуард) - пераможца раённага турніру 13 красавіка 2024 г

Каманда школы (9-10 кл, капітан Жалезны Эдуард) - пераможца раённага этапу Рэспубліканскага турніру "Вытокі-КВІЗ"
11 мая 2024 г