Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

21.10.2024
С Днем отца

чытаць...

20.10.2024
Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

чытаць...

18.10.2024
Родительское собрание

чытаць...

18.10.2024
"Я пятиклассник"

чытаць...

17.10.2024
"Культурный код"

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Інтэлектуальны клуб "Эрудыт"

Кіраўнік Занька Аляксандр Іванавіч
Час  і месца заняткаў серада, 14.20-15.05
к.20               

Мэта работы клуба:

усебаковае гарманічнае развіццё сацыяльна-актыўнай асобы з улікам яе асаблівасцей, раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей шляхам уключэння іх у розныя віды дзейнасці, вынікам якіх з'яўляюцца павышэнне эрудыцыі, развіццё логікі і уяўлення

Задачы:

  • развіццё кругагляду дзяцей; дапаўненне і паглыбленне ведаў, атрыманых на ўроках; падтрыманне міжпрадметных сувязей
  • стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага росту дзяцей; развіццё ўвагі, мовы, мыслення; развіццё ўменняў узаемадзейнічаць у групе
  • выхаванне патрэбы ў самаадукацыі; павышэнне агульнакультурнага ўзроўню; пабуджэнне інтарэса да інтэлектуальных відаў дзейнасці; выхаванне культуры паводзін у калектыве

  Выхаванцам прадастаўлены ў карыстанне камп'ютарны клас з наяўнасцю ў ім сучаснага абсталявання. Вучні на занятках вывучаюць гісторыю інтэлектуальнага руху ў свеце,  тэарэтычны матэрыял па арганізацыі і правядзенні інтэлектуальных спаборніцтваў. Асноўны час адводзіцца для правядзення інтэлектуальных турніраў, пры гэтым выкарыстоўваюцца разнастайныя інтэрактыўныя формы, у аснову якіх пакладзены тэлевізійныя перадачы, вядомыя яшчэ з мінулага стагоддзя, такія як: "Што? Дзе? Калі?", "Свая гульня", "Шчаслівы выпадак", "Слабое звяно", а таксама перадачы, якія атрымалі папулярнасць у апошні час на Беларусі, сярод іх - "Я ведаю", "На вылёт", "Адзін супраць усіх", "Вежа". Акрамя планавых заняткаў рабяты прымаюць актыўны ўдзел у інтэлектуальных турнірах, якія арганізуюцца на базе інтэлектуальнага клуба "Шанец" РЦДЮТ г. Ганцавічы, і ва ўсіх узроставых групах дасягаюць добрых вынікаў. Члены гуртка становяцца ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх турніраў. Так, у сезоне 2018/2019 гг каманда юніёраў выступіла ў фінале рэспубліканскага кубка "Вясна-2019", які прайшоў у Мінску; у сезоне 2020/2021 гг каманда ювеналаў прадстаўляла наш раён у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнскай моладзі. Члены клуба з задавальненнем гуляюць з камандамі педагогаў, бацькоў. Так, у мінулым навучальным годзе цікава і змястоўна прайшла гульня паміж зборнымі камандамі дзяцей і бацькоў у межах раённага семінара намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце. У лістападзе 2018 г у нашай школе прайшла міжнародная сустрэча з удзелам гасцей з Рэспублікі Малдова.

          

  У сезоне 2023/2024 гг. каманды інтэлектуальнага клуба "Эрудыт" у трох узроставых групах ("Дзеці" - 5-7 класы, "Ювеналы" - 8-9 класы, "Юніёры" - 10-11 класы) на раённых турнірах заваявалі 18 прызавых месцаў, у тым ліку 7 - першых, 8 - другіх, 3 - трэціх. Па выніках усіх гульняў (уключаючы і каманду дзяцей 3-4 класаў) наша ўстанова заняла 2-е месца сярод устаноў Ганцавіцкага раёна. Каманды юніёраў і ювеналаў прадстаўлялі раён на ІІІ этапе чэмпіяната Беларусі па інтэлектуальных гульнях, які праходзіў у г.Баранавічы. Выдатных поспехаў дабілася каманда "Палескія рабінзоны" 8-10 класаў у рамках спартыўна-мастацкага фестывалю "Вытокі. Шлях да Алімпу", якая стала пераможцай раённага этапу гульні "Вытокі-КВІЗ" і паказала чацвёрты вынік на абласным этапе ў г. Пружаны.

СЕЗОН 2024-2025 гг


Гульня паміж камандамі настаўнікаў і вучняў у рамках тыдня дадатковай адукацыі (11.09.2024)


Каманды ювеналаў (злева) і юніёраў (справа) - прызёры сярод каманд Ганцавіцкага раёна на абласным сінхронным турніры "Што? Дзе? Калі? (2-я месцы)
РЦДЮТ, 25.10.2024)