Памяць Афганістана
15.02.2017
15 лютага - дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты дзень у нашай школе прайшла лінейка-рэквіем, на якую сабраліся вучні 5-11 класаў. Вядучыя чыталі вершы, прывялі лічбавыя паказчыкі афганскай вайны, назвалі нашых землякоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак: Крупеніч С.І, Занька Р.М., Жалезны П.І., Крупеніс У.А. Загінуўшых у гады ліхалецця памянулі мінутай маўчання. Напрыканцы ўвазе вучням быў прапанаваны для прагляду фільм "Афганская вайна".
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар