ШАГ: аб VII Усебеларускім народным сходзе
17.05.2024
17 мая 2024 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная палітычная падзея года”.
Класны кіраўнік 11 класа Савончык Уладзімір Аляксандравіч першы этап мерапрыемства пачаў з выдатнай цытаты “Праца надае высакароднасць, прыносіць карысць, развівае і дазвалляе дасягаць важных жыццёмых мэт. Калі праца прыносіць задавальненне – значыць вы знайшлі ідэальную працу”. Навучэнцы былі згодныя з выказваннем і, па прапанове Уладзіміра Аляксандравіча, успомнілі ўсіх тых землякоў, якія вядомыя сваёй слаўнай працай на нашай Малой Радзіме.
Падчас інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні актыўна адказвалі на пытанні, якія датычацца Усебеларускага народнага схода. Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў асноўныя пытанні, над якімі працаваў Усебеларускі народны сход. Настаўнік падкрэсліў, што новыя змены патрабуе час і мы павінны таксама змяняцца.
Нам патрэбна ганарыцца тым, што ва УНС прынялі удзел чатыры дэлегаты Ганцавіцкага раёна: старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Анатольевіч Рафаловіч, ляснічы Круговіцкага лясніцтва Вадзім Сойка, загадчыца ДУА “Дзіцячы сад аг.Кукава” Юлія Зялёнка, настаўніца па класу скрыпкі ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтва” Ганна Навіцкая. Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, што усе дэлегаты праславіліся сваёй працай і небывалым талентам і сталі прыкладам для многіх іншых.