памяць і боль зямлі беларускай

Музейны пакой гісторыі Вялікай Айчынай вайны

Людзям жыць трэба ў мірнай краіне –
Кожны дзень аб тым Бога малю!
Сонца ззяе хай на небасхіле,
А не попел і дым ад агню!
Беларусь – вобраз мірнай краіны!
Можна смела сказаць, без прыкрас:
– Нам не трэба далёкай чужбіны,
Бо тут шчасце для кожнага з нас!

 

Раздзел 1. Інсталяцыя “22 чэрвеня 1941 года”.

  У цэнтры увагі – сцяна з чырвонай цэглы – сімвал Брэсцкай крэпасці, якая першая атрымала ўдар ад ворагаў. Фотаздымкі: пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў, спаленых хат, людзей, у якіх вочы поўныя жаху і непаразумення. Асаблівай увагі заслугоўвае фотаздымак надпісу, зроблены ў Брэсцкай крэпасці “Паміраю, але не здаюся! Бывай Радзіма”, менавіта гэтыя словы характарызуюць патрыятызм савецкага народа, калі нават памерлыя не здаваліся.

  Інсталяцыя “Наперад, за Радзіму”, прадстаўлена у выглядзе супрацьтанкавых сродкаў, калючага дроту і невялікай роты салдат, што адважна ідуць у бой. Нягледзячы на упартае супраціўленне, фашысцкім захопнікам удалося акупіраваць Беларусь да канца жніўня 1941 года.

Раздзел 2. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчынай вайны

  На тэррыторыі Беларусі пачалося ўсталяванне жорсткага акупацыйнага рэжыму. У адпаведнасці з планам “Ост” 75% беларусаў былі прыгавораны да знішчэння, 25 % - павінны стаць рабамі, якія б абслугоўвалі нямецкіх каланістаў. Знішчэнню прадугледжваліся усе яўрэі і цыгане.

  Было разбурана і спалена 209 гарадоў, у тым ліку і горад Мінск, больш за 10 тысяч прамысловых прадпрыемстваў, усе электрастанцыі.

  У 1941-44 гадах акупанты правялі на тэрыторыі Беларусі больш чым 140 буйных карных аперацый, падчас якіх спалілі 12868 сёлаў і вёсак рэспублікі. У нашым раёне такой вёскай была Задубье.

  Для прыгнёту і знішчэння людей у Беларусі гітлераўцы стварылі сістэму канцэнтрацыйных лагераў, у якіх без суда і вызначэння тэрмінаў зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей.

С  амым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй акупіраванай тэрыторыі з’яўляўся Трасцянецкі лагер смерці. Па колькасці знішчаных лагер займае чацвёртае месца пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі. Людзі, якія траплялі ў гэты лагер жылі не болей, чым 1-2 дні.

  Не менш жудасныя дадзеныя маюцца і пра лагер смерці на Пінскіх балотах “Азарычы”. Тут гітлераўцы упершыню масава выкарысталі бактэрыялагічную зброю. Людзей, якія знаходзіліся там, заражалі сыпным тыфам. Ва успамінах вязняў паўтараюцца словы “Вакол трупы”, “Вельмі хочацца піць”, “Жудасна холадна”, “Мучыць голад”, “Такое нельга забыць і дараваць.

  У Мінску у 1941 годзе было створана гета,якое стала буйнейшым ў Еўропе. У ім было знішчана каля 100 тысяч чалавек.

  Верхам цынізму і жорсткасці сталі дзіцячыя канцлагеры, сярод якіх – донарскі лагер ў Беларускай вёсцы Чырвоны бераг.У засценках дзіцячага лагера смерці абарвалася жыццё 1990 дзецяй.

  На тэрыторыі нашай Брэсцкай вобласці ў Баранавіцкім раёне ў вёсцы Калдычэва размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер, які дзейнічаў да ліпеня 1944 года. Тут растралялі, павесілі, закатавалі, атруцілі газам звыш 22 тысяч чалавек.

  У нашым раённым цэнтры Ганцавічы падчас вайны існавала яўрэйскае гета, якое уяўляла сабой рабочы лагер. За час існавання у якім было забіта больш за тысячу яурэяў.

  Работнікамі Ганцавіцкай раённай пракуратуры ў рамках расследавання крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа было ўстаявана новае месца генацыду каля вёскі Малькавічы. Перазахаванне 120 ахвяр, расстраляных на гэтым месцы, адбылося ў жніўні 2023 года.

  У гады нямецка-фашычцкай акупацыі было забіта больш за тры мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных.

Раздзел 3. “Беларусь памятае”.

  Аднак дзякуючы мужнасці і гераічнаму подзвігу беларускага народа гэтыя жудасныя гісторыі засталіся толькі успамінамі. Аб героях вайны нам сведчыць апошні раздзел “Беларусь памятае”. Гэта нашы аднавяскоўцы, памяць пра якіх захоўваюць іх ўнукі і праўнукі, вучні нашай школы.

Занька Рыгор Паўлавіч
Наумік Іван Мікалаевіч
Барбашэвіч Андрэй Паўлавіч
Занька Сямён Кірылавіч
Занька Кандрат Міхайлавіч
Рылка Ануфрый Паўлавіч

  Гэтым імёнам і многім і многім іншым мы абавязаны мірным небам над галавой.

Раздзелы сайта