Турыстычны маршрут

ВІРТУАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ

Аўтары:
Амбражук Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна;
Антыкала Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна;
Занька Раман Анатольевіч, вучань;
Агалец Ірына Вадзімаўна, вучаніца

Мэта: знаёмства з экскурсійнымі аб’ектамі, прысвечаным жыццю і творчасці Якуба Коласа пад час працы пісьменніка ў в. Люсіна.

Задачы:

  • садзейнічаць развіццю ў вучняў пазнаваўчага інтарэса;
  • умення арыентавацца на мясцовасці;
  • навыку параўнання гістарычных фактаў і з’яў;
  • садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю,беражлівых адносін да аб’ектаў гісторыі і культуры, да нацыянальнай спадчыны.

Працягласць экскурсіі: 2,5 гадзіны; 27 км.
Тып маршрута: аўтобусны, веласіпедны.
Маршрут экскурсіі: г.Ганцавічы –– в.Люсіна– г.Ганцавічы.

Змест

У ходзе экскурсіі запланаваны заезд на Дубаўское возера, прыпынкі каля памятнага знака, абеліска загінуўшым аднасяльчанам, урочышчы Яшукова гара і Целяшоў дуб, наведванне школьнага літаратурна-этнагарафічнага музея Якуба Коласа.

Складзены маршрут паслядоўна аб’ядноўвае выбраныя экскурсійныя аб’екты ў адзін інфармацыйна-аглядавы працэс пазнання гісторыі жыцця і працы Якуба Коласа ў в.Люсіна.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЭКСКУРСІЙНАГА МАРШРУТА 
“СЦЯЖЫНАМІ КОЛАСА”

Участак руху па маршруце

Месцы прыпынку

Аб’ект паказу

Працягласць
(час)

Асноўны змест інфармацыі

г.Ганцавічы

алея Пісьменнасці

Помнік Якубу Коласу  

5 хв.

Помнік Якубу Коласу,    устаноўлены і адкрыты ў 2011 годзе да Дня беларускага пісьменства.

Ст.Люсіна

Дубаўское возера

Адно з улюблёных мясцін адпачынку Я.Коласа

5 хв.

Адно з улюблёных месц, дзе любіў адпачываць Якуб Колас.Успаміны пра возера ў этнаграфічным нарысе пра в.Люсіна

Ст.Люсіна

Каля чыгуначнага прыпынку

Месца, дзе сышоў з цягніка Я.Колас

3 хв.

Месца, дзе пачынаўся     працоўны шлях маладога настаўніка

В.Люсіна (скрыжаванне вуліц Я.Коласа і Савецкай)

Каля памятнага знаку

Памятны знак, устаноўлены на месцы школкі, дзе працаваў малады настаўнік

5 хв.

Пачатак працы ў люсінскай школе, першыя перажыванні

В.Люсіна (скрыжаванне вуліц Я.Коласа і Крупеніча)

Каля абеліску   загінуўшым люсінцам

Абеліск – месца, дзе раней стаяла хата пана падлоўчага Баранцэвіча

5 хв.

Размяшчэнне сядзібы пана падлоўчага Баранцэвіча. Тут успыхнула першае каханне   паміж настаўнікам і дачкой падлоўчага Ядвісяй.

В.Люсіна (вул.Крупеніча)

-

Месцы, дзе раней стаяла карчма, размяшчаліся першыя могілкі

5 хв.

Гісторыя в. Люсіна, звесткі аб месцах, дзе бываў малады настаўнік

Лясны масіў за в.Люсіна

Урочышча “Яшукова гара”

Урывак з легенды пра Яшукову гару

5 хв.

Інсцэніроўка ўрыўка з легенды пра Яшукову гару

Лясны масіў за в.Люсіна

Урочышча “Целяшоў дуб”

Месца, дзе раней рос Целяшоў дуб, пад якім адпачываў Я.Колас

5 хв.

Целяшоў дуб – назва ўпамінаецца ў этнаграфічным нарысе пра в.Люсіна

Люсінскі дзіцячы сад –сярэдняя школа імя Я.Коласа

Школьны літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа

Экспазіцыя музея

20 хв.

Гісторыя жыцця і працы Я.Коласа. Экскурсанты ўбачаць прадметы побыту сялян пач. 20 ст.

Раздзелы сайта