Архіў навін

12.04.26

Суботні дзень

   У рамках шостага школьнага дня 11 красавіка ў нашай установе прайшоў Дзень здароўя. Вучні прынялі актыўны ўдзел у спартландыі "Энергія руху". Мэтай спартыўнага мерапрыемства стала не толькі выяўленне самых хуткіх і моцных, але і фарміраванне ў падрастаючага пакалення каштоўнасці актыўнага адпачынку і каманднага духу. Для вучняў 8 класа адбыўся інтэрактыўны занятак "Гадзіна здароўя". Асаблівую ўвагу надалі "лічбавай гігіене" і ўплыву гаджэтаў на здароўе. Удзельнікі атрымалі памяткі "Пяць крокаў да здароўя", якія ўключаюць парады па збалансаваным харчаванні і водны рэжым. Вучні і педагогі ўстановы далучыліся да суботніка.

   Ва ўрочышчы Града адбыўся ўрачысты мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. "Мы абавязаны памятаць пра трагедыю мільёнаў людзей, чые жыцці былі абарваныя за калючым дротам. Наш абавязак перад загінунуўшымі і выжыўшымі - берагчы мір і перадаць праўду пра тыя падзеі будучым пакаленням", - адзначыла ў сваім выступленні лідар вучнёўскага самакіравання вучаніца 10 класа Жалезная Таццяна. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у канцлагерах хвілінай маўчання пад гукі метранома. Да падножжа памятнага знака былі ўскладзены жывыя кветкі, а запаленыя лампады сталі сімвалам вечнай памяці аб нявінных ахвярах.

Раздзелы сайта