Дзень узаемадзеяння з сям'ёй
25.11.2024
У рамках школьнай суботы ў нашай установе адбыўся Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Для бацькоў праведзена кансультацыя праекта "Бацькоўскі універсітэт" "Як на самай справе любіць сваё дзіця", накіраваная на прыцягненне ўвагі бацькоў да ўмення праяўляць сваю любоў. Для вучняў 1-4 класаў прайшло мерапрыемства "Ідэальныя бацькі вачыма дзяцей. Ідэальныя дзеці вачыма бацькоў", мэта якога - выхаванне ў дзяцей любові да сваёй сям'і і блізкіх, павагі да іх, да звычаяў і традыцый культурнай спадчыны.
Члены аб'яднання па інтарэсах "Юны эколаг" вывучалі біяразнастайнасць птушак, малявалі існуючыя віды ў нашай мясцовасці, а таксама змайстравалі кармушку.
Актыўна нашы вучні рыхтуюцца да святкавання Новага года і Каляд. У суботу рабяты нарыхтавалі трафарэты для ўпрыгожвання вокнаў.
Інтэлектуальная каманда "Маленькі Эрудыт" увайшла ў тройку лепшых раённага турніру " Што? Дзе? Калі?". Дзеці выдатна справіліся з пытаннямі на логіку, праявілі веды ў галіне вядомых прыказак і фразеалагізмаў. Віншуем каманду і жадаем далейшых поспехаў!