Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

10.11.2024
Дзень здароўя

чытаць...

05.11.2024
Гульня "З Коласаўскіх старонак"

чытаць...

04.11.2024
Начало II четверти

чытаць...

02.11.2024
Падарожжа ў Пінкавічы

чытаць...

01.11.2024
Нашы дасягненні ў час канікул

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Дзень здароўя

10.11.2024

  У рамках школьнай суботы 9 лістапада ў нашай установе прайшоў Дзень здароўя. Навучэнцы 7-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у віктарыне "Правілы здароўя". Рабяты адказвалі на пытанні па станцыях, успомнілі пра тое, што ставіцца да здаровага харчавання, што карысна і шкодна, што трэба рабіць, каб заставацца здаровым.

  З мэтай разумення адказнасці за сваё здароўе, развіццё ўсвядомленага адмоўнага стаўлення да шкодных звычак у шосты школьны дзень з навучэнцамі 5-6 класаў быў арганізаваны дыспут "Шкодныя звычкі і мы". Вучні на мерапрыемстве даказалі згубнасць шкодных звычак, выявілі спосабы барацьбы з імі.

   Для вучняў 8-9 класаў адбылася прафілактычная гутарка з медыцынскім работнікам "Гвалт: што трэба ведаць. Наступствы". Мэта мерапрыемства - данесці да падлеткаў паняцце аб жорсткасці, гвалце, аб магчымасцях яго прадухілення, аб законах, якія абараняюць ахвяру.

   Самым актыўным мерапрыемствам дня стала спартландыя "Будзь здаровым". Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне здароўя вучняў, фарміравання ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, развіццё сілы і спрыту, папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай і спортам. Каманды выдатна справіліся з усімі заданнямі і былі ўзнагароджаны граматамі.