Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

23.05.2017
У дзіцячай бібліятэцы

чытаць...

22.05.2017
Без тытуню

чытаць...

20.05.2017
Піянерскі злёт

чытаць...

18.05.2017
Бацькоўскі сход: партнёрства ў выхаванні дзяцей

чытаць...

18.05.2017
Адзіны дзень прафілактыкі

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Экскурсія ў Ляскавічы і Тураў

05.10.2024

   5 кастрычніка калектыў работнікаў нашай школы зрабіў экскурсію ў аграгарадок Ляскавічы і горад Тураў. У Ляскавічах былі наведаны музей прыроды, дзе экскурсанты змаглі пазнаёміцца з разнастайным жывёльным і раслінным светам Палесся, а таксама з сялянскім бытам у былыя часы. Пад час вандроўкі па Сафары-парку была прадстаўлена магчымасць сустрэцца з дзікімі жывёламі Палескага нацыянальнага парка. Усім даставіла радасць і асалоду гадзіннае падарожжа на цеплаходзе па рацэ Прыпяць.

   У Тураве экскурсанты наведалі археалагічны музей на Замкавай гары, зрабілі сумеснае фота ля помніка Кірылы Тураўскаму.

   Наведаныя мясціны пакінулі прыемнае ўражанне ва ўсіх удзельнікаў экскурсіі. Перайначаўшы словы з вядомай песні, можна сказаць, што, каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба бываць у розных яе мясцінах. Ад іх наведвання нашы сэрцы напаўняюцца яшчэ большай любоўю да сваёй Радзімы.