Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Нашы навіны

17.05.2024
ШАГ: аб VII Усебеларускім народным сходзе

чытаць...

17.05.2024
Родительское собрание

чытаць...

16.05.2024
Профориентация для девятиклассников

чытаць...

15.05.2024
День семьи

чытаць...

14.05.2024
Шестой день: "Наведём порядок вместе"

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

19.03.2023

  У рамках шостага школьнага дня для вучняў былі праведзены факультатыўныя заняткі, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, а таксама прайшлі цікавыя, карысныя і пазнавальныя мерапрыемствы.
  Пад час віктарыны "Усе прафесіі добрыя" рабяты ўдзельнічалі ў гульні "Веру - не веру", пазнаючы цікавыя гістарычныя факты аб прафесіях розных часоў.
  У рамках праекта "Бацькоўскі універсітэт" для навучэнцаў 9-10 класаў адбыўся майстар-клас па пляценні папяровай лазы, арганізатарам якога выступіла мама вучаніцы 10 класа Занька Паліны Занька Тамара Сяргееўна. Тамара Сяргееўна кіруе Люсінскі сельскім клубам і актыўна займаецца творчасцю, адзін з накірункаў яе дзейнасці ўжо доўгія гады з'яўляецца пляценне з папяровай лазы. У ходзе майстар-класа ўдзельніцы навучыліся нарыхтоўваць аснову для будучага вырабу, даведаліся пра этапы апрацоўкі паперы, пра спецыфіку выбару матэрыялу для насычэння нарыхтовак і нават некаторыя хітрасці дадзенага майстэрства. Этап пляцення вырабаў патрабуе працяглага навучання. Тамара Сяргееўна прадэманстравала, як правільна фіксаваць аснову любога вырабу і паказала асновы пляцення з папяровай лазы. Ва ўсіх удзельнікаў майстар-клас выклікаў масу станоўчых эмоцый, а ў некаторых нават з'явілася жаданне паспрабаваць сябе ў новым віду творчасці.
  Нашы вучні здзейснілі экалагічную акцыю "Здай макулатуру – выратуй дрэва", тым самым нагадалі сваім учынкам аб неабходнасці берагчы лясныя рэсурсы.
  Каманда "Эрудыт" 8-9 класаў у раённым турніры "Што? Дзе? Калі?", першы тур якога быў прысвечаны прававой тэматыцы, прадэманстравала выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лагічнае мысленне і кемлівасць і, як вынік, заняла ганаровае 2-е месца.

 

 

А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці