На працягу апошняга часу школьнікамі Ганцавіцкага раёна ажыццяўляюцца экскурсіі па музейных установах, якія дзейнічаюць на тэрыторыі нашага раёна. Нямала гасцей прыняў і наш літаратурны музей Якуба Коласа, якім загадвае Антыкала Наталля Аляксандраўна. А 28 кастрычніка вучні 9 класа разам са сваім класным кііраўніком Сіроткінай Аленай Рыгораўнай наведалі гісторыка-краязнаўчы музей у Дзяніскавіцкай сярэдняй школе.
