Субота: аб прафесіях і не толькі
27.03.2022
У апошнюю суботу трэцяй чвэрці, 26 сакавіка, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня прафарыентацыі. Для вучняў 1-4 класаў Занька Л.У. правяла пазнавальна-забаўляльную праграму “Азбука прафесій”, дзе дзеці пазнаёміліся з новымі, невядомымі для іх прафесіямі, адгадвалі крыжаванку аб прафесіях, паглядзелі відэапанараму прафесій. Для вучняў 5-9 класаў быў праведзены занятак “Прафесія цырульнік”, пад час якога вучні пазнаёміліся з асаблівасціямі прафесіі цырульніка, гісторыяй з’яўлення прафесіі, яе значэнні ў сённяшні час. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. прапанавала вучням 8-9 класаў прайсці тэсціраванне “Прафесія і Я”.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па рускай мове для вучняў 7-9 класаў, грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Лідар”.
Удзельнікі гуртка “Прэс-цэнтр” падрыхтавалі інфармацыйныя буклеты “Гадзіна зямлі”. Пад час занятку ў гуртку “Роўны навучае роўнага” вучні 9 класа вялі размову аб фарміраванні уменняў сказаць “не”, а ўдзельнікі гуртка “Фантазія” сустрэліся за кружкай гарбаты.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці