Архіў навін

05.10.25

Дзень грамадзянска-патрыятычнага выхавання

   У рамках шостага школьнага дня ў нашай установе адбыўся Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне "У свеце добрых учынкаў". Другакласнікі пазнаёміліся з літаратурным музеем Якуба Коласа і больш даведаліся пра жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры. На занятку "Школы эфектыўнага лідэрства" рабяты даведаліся, што ўяўляе з сябе вучнёўскі савет, якія яго мэты і задачы. Члены аб'яднання па інтарэсах "Ствараючы, натхняем " адкрылі для сябе новы від творчасці - выпальванне па дрэве. У руках юных майстроў ажывалі выявы прыроды і жывёльнага свету.

Раздзелы сайта