Субота: бацькоўскі ўніверсітэт «Сям'я і яе значэнне»
18.04.2021
Мерапрыемствы ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшлі ва ўстанове ў шосты школьны дзень 17 красавіка. Класны кіраўнік 8 класа Савончык У.А. правёў лекторый для бацькоў па тэме “Сям’я і яе значэнне”, у якім прынялі ўдзел бацькі разам з дзецьмі. Уладзімір Аляксандравіч падрыхтаваў практычныя заданні для ўдзельнікаў лекторыя. Класны кіраўнік 3 класа Жалезная З.І. запрасіла бацькоў на гутарку “Узаемаадносіны дзяцей і бацькоў”. Гутарка пачалася з народных прымавак аб сям’і. Зоя Іванаўна падрыхтавала для бацькоў памяткі “Выхоўваем з любоўю”. Пад час мерапрыемстваў былі закрануты пытанні паводзін дзяцей у школе, паспяховасці, пропускі вучэбных заняткаў, роля сям’і ў выхаванні дзяцей і развіцці іх здольнасцей.
У гэты ж дзень згодна плана ва ўстанове прайшлі: грамадска-карысная праца, пасяджэнне клуба «Цімур», заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, кансультацыі па інфарматыцы. Педагогам-арганізатарам праведзена забаўляльная праграма “Адгадай мелодыю”, па выніках якой пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
Ужо другую суботу для вучняў 1-11 класаў былі арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільмаў у рамках культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”. 17 красавіка настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Сіроткінай А.Р. дзецям былі прадэманстраваны фільмы ў рамках другога блоку “Маральны выбар на вайне”.
Вялікая колькасць вучняў прыняла ўдзел у раённых мерапрыемствах. 14 навучэнцаў 5-9 класаў адстойвалі гонар школы на раённых алімпіядах па вучэбных прадметах і на адборачным этапе абласной алімпіяды. Аб выдатных выніках праведзеных алімпіяд – асобны рэпартаж. У РЦДЮТ адбыліся спаборніцтвы па рускіх шашках у рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Рыхтавала каманду з дзвюх хлопчыкаў і адной дзяўчынкі М.І. Наумік. Каманда юніёраў інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” (трэнер А.І.Занька) стала ўдзельніцай раённай гульні “Што? Дзе? Калі?”, па выніках якой заняла трэцяе месца.
![](sm_full.aspx?guid=95413)
![](sm_full.aspx?guid=95423)
![](sm_full.aspx?guid=95453)
![](sm_full.aspx?guid=95463)
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці