Субота спартыўная
15.09.2019
У суботу, 14 верасня, ва ўстанове прайшоў Дзень здароўя. Дзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, накіраванымі на далучэнне вучняў да здаровага ладу жыцця. Настаўнікамі фізічнай культыры і здароўя быў праведзены агульнашкольны крос, у якім прынялі ўдзел вучні 2-11 класаў. Вучні 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі яшчэ і гульняў на свежым паветры “Воўк і гусі”, “Трэці лішні”. Члены нашай піянерскай дружыны “Неспакойныя сэрцы” прынялі ўдзел у свяце “Будзь гатовы!”, прысвечаным Дню нараджэння ГА “БРПА”, якое прайшло ў ДУА “РЦДЮТ г. Ганцавічы”. Пад час святочнай цырымоніі дзве вучаніцы нашай установы Антыкала Арына і Амельяновіч Паліна ўступілі ў рады ГА “БРПА”. У гэты ж дзень удзельнікамі гуртка “Фантазія” пад час занятка былі зроблены падарункі для сваіх матуль “Вясёлыя лісточкі”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці