Са святам Перамогі!
09.05.2019
Ва ўстанове з 1 па 9 мая прайшла дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны”, прысвечаная 74 гадавіне з Дня Перамагі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У рамках дэкады прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. 17 вучняў і 4 настаўнікі ўстановы 8 мая прынялі ўдзел у шэсці “Беларусь памятае”, якое праходзіла ў г.Ганцавічы. Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, 9 мая прайшоў ля абеліска аднасяльчанам, загінуўшым ў Вялікай Айчыннай вайне. У мітынгу прынялі ўдзел жыхары аграгарадка Люсіна, настаўнікі і вучні школы, удзельнікі шэсця акцыі “Беларусь памятае”. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых. Дзеці падрыхтавалі букеты кветак, каб ускласці іх каля абеліска. Са словамі віншавання выступілі старшыня Люсінскага сельвыканкама Шкут В.А. і іерэй прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы а.Анатолій. Каманда ўстановы “Марачкі” у складзе 10 вучняў 3-4 класаў 9 мая стала ўдзельніцай раённай гульні “Зарнічка”, якая праходзіла ва ўрочышчы Горкі, і заваявала ганаровае трэцяе месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці