Падручнікі для вучняў
20.08.2018
Да пачатку 2018-2019 навучальнага году падрыхтавана 44 новыя вучэбныя дапаможнікі для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У сувязі з абноўленымі вучэбнымі праграмамі новыя падручнікі па ўсіх прадметах атрымаюць вучні IV і VIII класаў. Таксама новыя вучэбныя дапаможнікі падрыхтаваны па замежных мовах для ІІІ, VI, IX і X класаў; па матэматыцы, інфарматыцы і працоўнаму навучанню - для VI класаў.
У нашай установе выдача падручнікаў да новага навучальнага году будзе ажыццяўляцца з 21 жніўня; час выдачы - з 9.00 да 12.00.
З.Р.Занька,
бібліятэкар