Прафарыентацыйная сустрэча з выпускніком
26.05.2018
У нашай установе стала добрай традыцыяй запрашаць на сустрэчу сваіх выпускнікоў для правядзення прафарыентацыйнай работы. Вось і 25 мая гутарку з вучнямі 9-11 класаў правёў мінулагодні выпускнік нашай установы Сяргейчык Яўген. Яўген расказаў аб установе адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарта”: спецыяльнасцях і прафесіях, якія можна там атрымаць, умовах вучобы і пражывання. Вучні праглядзелі відэаматэрыял, падрыхтаваны Яўгенам, і атрымалі буклеты.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці