Субота для бацькоў
21.05.2018
У рамках шостага школьнага дня, 19 мая, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы з удзелам бацькоў: круглы стол “Як захаваць здароўе сваіх дзяцей?” правяла класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У., дзе бацькі і настаўнікі абмяняліся думкамі і ідэямі па захаванні здароўя сваіх дзяцей; Стрыжыч А.К., класны кіраўнік 7 класа, арганізавала круглы стол “Уплыў сям’і на інтарэсы дзіцяці”, пад час якога бацькі разам з дзецьмі знаходзілі агульныя інтарэсы і спрабавалі разам імі займацца. А вось бацькі вучняў 8 класа пад кіраўніцтвам Сіроткінай А.Р. абмяняліся думкамі па тэме “Правільна выбраная прафесія – дабрабыт нашых дзяцей у будучым”.
У гэты ж дзень 7 вучняў установы разам з педагогам-арганізатарам прынялі удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню піянерскай дружбы. А пад час грамадска-карыснай працы былі пасаджаны кветкі і праведзена вільготная ўборка ў кабінеце інфарматыкі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці