Спорт і здароўе - у суботу
14.05.2018
У рамках дня здароўя, 12 мая, прайшлі мерапрыемствы: спартландыя “Спартыўнаму лету – ура!” для 1-4 класаў, гульня-падарожжа “Горад здароўя” для 5-7 класаў, спаборніцтвы па валейболе для 8-11 класаў і спартландыя “Хочаш быць здаровым..?” для 4-6 класаў, мерапрыемствам спрыяла цёплае, сонечнае надвор’е. А пад час грамадска-карыснай працы была праведзена вільготная ўборка ў вучэбных памяшканнях.
У гэты ж дзень каманда самых малодшых эрудытаў установы прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры “Што? Дзе? Калі?”. А дзеці і бацькі сямей сацыяльна небяспечнага становішча, непаўналетнія, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Калі сям’я разам, то душа на месцы”, якое праходзіла на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Ганцавічы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці