Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны
13.05.2018
У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Вось і ў нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Класны кіраўнік 11 класа Жалезная В.Р. правяла гадзіну зносін “Сімвалы Дзяржавы”, класны кіраўнік 7 класа Стрыжыч А.К. правяла класную гадзіну “Наш герб і наш сцяг – сімвалы нашай незалежнасці”, класны кіраўнік 5 класа Савончык У.А. правёў класную гадзіну “13 мая - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”. На праведзеных мерапрыемствах вучні даведаліся і замацавалі свае веды аб Дзяржаўных сімвалах нашай краіны.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці