Мы ў памяці захоўваем герояў імёны
10.05.2018
Ва ўстанове з 1 па 9 мая прайшла дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны”, прысвечанай 73 гадавіне з Дня Перамагі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У рамках дэкады прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: бібліятэкарам Занька З.Р. была арганізавана кніжная выстава “Гераізм і патрыятызм беларускага народа”. Педагогам-арганізатарам Цялушко Н.А. аформлены вугалок баявой славы “Мы памятаем”. Брэй-рынг “Па старонках ваеннай гісторыі” для 9-11 класаў правёў Занька А.І., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Эрудыт”. Класнымі кіраўнікамі праведзены: выстава малюнкаў “Вайна вачыма падлетка”, класная гадзіна “Пераможны май”, інфармацыйная гадзіна “Паклонімся вялікім тым гадам”, класная гадзіна “Мы памятаем”, акцыя “Дзякуй за перамогу”. 19 вучняў і 6 настаўнікаў установы 8 мая прынялі ўдзел у шэсці “Несмяротнага палка”, якое праходзіла ў г. Ганцавічы. Усе вучні і настаўнікі ўстановы сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў у рамках дэкады.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці