Першая субота мая
07.05.2018
Працоўны дэсант “Чыстыя вуліцы” прайшоў ва ўстанове 5 мая пад час грамадска-карыснай працы. Акцыю “Мы памятаем” арганізавалі валанцёры Добрага сэрца сумесна з членамі піянерскага клуба “Цімур”, пад час якой была аказана дапамога працаўніцы тыла Рылка Яўгеніі Арцёмаўне. Дзеці прынеслі вады, падрыхтавалі месца для складання дроў. У рамках шостага дня класнымі кіраўнікамі былі праведзены віктарына “Хто я?” Жалезнай З.І. для вучняў 1-4 класаў, круглы стол “Памяць і час” Віктаровіч Н.К. для вучняў 8-11 класаў.
А каманда юніёраў клуба “Эрудыт” у гэты дзень прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і атрымала грамату за 2-е месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці