Зарніца
04.05.2018
Каманда нашай установы “Юнаармеец” у складзе 10 вучняў 8 класа пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Жалезнага У.А. і педагога-арганізатра Цялушко Н.А. 4 мая прыняла ўдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца-2018”, якая прайшла на базе СШ №3 г. Ганцавічы. Наша каманда змагалася за званне лепшых з 9 камандамі раёна ў 5 конкурсах. Мы сталі лепшымі на ваенна-спартыўнай паласе, прызёрамі ў медзіка-санітарнай падрыхтоўцы і аперацыі “Снайпер”. У выніку каманда нашай установы адстаяла 2 месца, саступіўшы камандзе СШ № 3 г. Ганцавічы. Дзеці атрымалі граматы і салодкі прыз.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці