Боль Чарнобыля
26.04.2018
26 красавіка – дзень трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Шмат гадоў прайшло з тае даты,
Калі ў небе раздаўся гром,
Людзі думал і- гэта салдаты,
Зноў з'язджаюцца на палігон.
Не, былі гэта не салдаты,
І па сэрцы ўдарыў ток,
Калі ім сказалі: "Гарматы -
Гэта ўзарваўся Чарнобыльскі атамны блок".
На гэтым тыдні прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўспамінам Чарнобыльскай трагедыі. Класныя кіраўнікі Жалезная В.Р., Віктаровіч Н.К., Сіроткіна А.Р., Стрыжыч А.К. правялі мерапрыемствы, пад час якіх былі абмеркаваны прычыны, наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе ўплыў на лёсы многіх людзей і нашай краіны ў цэлым. Прысвечаны гэтай даце быў і кіналекторый “Боль Чарнобыля” для 7-8 класаў.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці