“Бухенвальдскі набат”.
12.04.2018
11 красавіка адзначаецца Міжнародны Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Класны кіраўнік 6 класа Стрыжыч А.К. правяла інфармацыйную гадзіну “Бухенвальдскі набат”, пад час якой рассказала вучням пра існаванне фашысцкіх канцлагераў, размяшчэнне іх філіялаў, умовах утрымання вязняў у іх, аб находлівасці вязняў, накіраванай на вызваленне. Дзеці паведамілі падрабязнасці і факты вызвалення вязняў з канцлагераў. Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны ўсе разам спявалі песню “Бухенвальдскі набат”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці