Прафарыентацыйная субота
25.03.2018
Прафарыентацыйная і працоўная субота прайшла ва ўстанове 24 сакавіка. Конкурс малюнкаў “Кім быць” у 1-4 класах арганізавала Жалезная З.І.. Інфармацыйны дайджэст “У свеце прафесій” у 8-11 класах праведзены Віктаровіч Н.К.. З вучнямі 5-7 класаў Рылка А.Ю. правяла занятак “Значэнне выбару прафесіі ў жыцці чалавека. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў вучні знаёміліся з рознымі прафесіямі і замацоўвалі свае веды аб ужо знаёмых прафесіях.
Акцыя “Зялёны патруль” прайшла у 6-9 класах пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К.
У гэты ж дзень 11 адзінаццацікласнікаў прынялі ўдзел у рэпетыцыйнам тэсціраванні. 7 вучняў 6-8 класаў сталі ўдзельнікамі раённых алімпіяд (па геаграфіі, гісторыі, англійскай мове, беларускай мове і літаратуры). Каманда “Эрудыт” (5-7 класы) выступіла на інтэлектуальным турніры і заняла 1-е месца, раздзяліўшы яго з камандай гімназіі г. Ганцавічы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці