Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі
22.03.2018
Мерапрыемствы да 75-годдзя трагедыі Хатыні прайшлі ва ўстанове ў сакавіку месяцы. У 10-11 класах Віктаровіч Н.К. і Жалезная В.Р. правялі прагляд відэафільма з абмеркаваннем "Боль Хатыні". 20 сакавіка ў 7 класе Стрыжыч А.К. правяла інфармацыйную гадзіну "Хатынская трагедыя". Выхаванцы групы падоўжанага дня 2-4 класаў праглядзелі прэзентацыю "Хатынь". 21 сакавіка Антыкала Н.А., класны кіраўнік 6 класа, правяла інфармацыйную гадзіну "Хатынь – боль і гнеў", педагог-арганізатар Цялушко Н.А. арганізавала выставу малюнкаў у 1-6 класах "Звон Хатыні". "Урок мужнасці" "Попел Хатыні" прайшоў у 8 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Сіроткінай А.Р. 22 сакавіка навучэнцы 2 класа наведалі выставу ў бібліятэцы аг. Люсіна "Жаласны звон Хатыні". Для вучняў 5-11 класаў прайшла агульнашкольная лінейка, на якой хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых мірных грамадзян падчас Хатынскай трагедыі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці