У суботу з бацькамі
18.03.2018
У суботу, 17 сакавіка, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы з удзелам бацькоў: школа для бацькоў “Выхаванне на кожны дзень” у 1 класе (Арэшка І.У.), практыкум “Арганізацыя сямейнага адпачынку” у 8 класе (Сіроткіна А.Р.), фізкультурныя забавы “Вясёлыя старты” для вучняў і бацькоў 3-6 класаў (Цялушко Н.А.).
Удзел у “Свято-Тихоновских чтениях” прынялі вучаніцы нашай установы Заяц Анастасія - у секцыі “Маральныя каштоўнасці”, Арэхва Карына – у секцыі “Конкурс чытачоў”. 21 вучань 10-11 класаў праверылі свае веды і ўменні у рэпетыцыйным тэсціраванні па беларускай і рускай мове.
У ходзе грамадска-карыснай працы вучнямі 6-9 класаў былі адрамантаваны дапаможнікі па біялогіі, праведзена вільготная ўборка ў 34 кабінеце.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці