У шосты дзень
10.03.2018
У рамках шостага школьнага дня, 9 сакавіка, ва ўстанове прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. Псіхалагічны занятак для падлеткаў “Самае дарагое, што ў мяне ёсць – жыццё” правяла Кавалевіч А.С. – педагог-псіхолаг. Конкурсную праграму “Веснавыя матывы” для 5-7 класаў арганізавала Стрыжыч А.К.. Падарожжа ў краіну “Казак і прыгод” для вучняў 1-4 класаў правяла Жалезная Л.У. Вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі гульні “Твістар”, арганізаванай класным кіраўніком Сіроткінай А.Р.
Пад час грамадска карыснай працы былі адрамантаваны дапаможнікі і атласы з кабінета геаграфіі, праведзена вільготная ўборка ў 30 і 36 кабінетах.
Зборная каманда юнакоў прыняла ўдзел у адборачным этапе першынства раёна па валейболе.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці