Мы за здаровы лад жыцця
02.03.2018
У рамках шматпрофільнай акцыі “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця” ва ўстанове з 19 лютага па 2 сакавіка прайшла выстава малюнкаў “Мы за здаровы лад жыцця”, удзел у якой прынялі не толькі вучні пачатковых класаў, але і вучні старэйшых класаў – 5, 9, 11. Валанцёрамі роўнага навучання Заяц Анастасіяй, вучаніцай 10 класа, і Занька Аляксандрам, вучнем 11 класа, у рамках акцыі 22 лютага і 1 сакавіка былі праведзены заняткі з элементамі трэнінга “Скажам “НЕ” алкаголю” і “Папярэджанне далучэння моладзі да ўжывання псіхаактыўных і наркатычных рэчываў” для вучняў 8-11 класаў.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці